Эканомiка
У Гомельскай вобласці ў 2024 годзе плануюць пабудаваць 550 тысяч квадрат-ных метраў жылля
16.07.2024

Увод у эксплуатацыю шматкватэрных жылых дамоў і аб'ектаў індывідуальнай жылой забудовы – тэма нарады пад старшынствам губернатара Івана Крупко.
Кіраўніку рэгіёна далажылі: пры заданні па аб'ёме ўводу жылля ў эксплуатацыю 550 тысяч квадратных метраў уведзена больш за 217 квадратных метраў, што складае амаль 40% ад запланаванага.
У цэлым жыллё ў рэгіёне ўзводзіцца ў адпаведнасці з графікам, нязначныя адставанні будаўнікі імкнуцца хутка мінімізаваць.
У ліпені два шматкватэрныя дамы з'явяцца ў Жыткавічах і Мазыры, у верасні плануюць здаць як мінімум пяць шматпавярховак.
– Зацверджанае заданне павінна быць выканана без збояў. Старайцеся большы аб'ём работ выканаць у цёплую пару года, не зацягвайце, – настройвае на напружаную работу будаўнікоў старшыня аблвыканкама.