Эканомiка
У Гомельскай вобласці працягваецца будаўніцтва МТФ па Указе Прэзідэнта
16.07.2024

З дзесяці малочнатаварных ферм, якія павінны быць пабудаваны на Гомельшыне ў 2024 годзе па Указе Прэзідэнта № 442, уведзены ў эксплуатацыю восем. Лічбы губернатару Івану Крупко агучылі падчас нарады на тэму будаўніцтва сельгасаб'ектаў.
Яшчэ два комплексы ўвядуць у бліжэйшы час у Веткаўскім і Буда-Кашалёўскім раёнах. Працягваецца таксама будаўніцтва племяннога свінагадоўчага комплексу ў ААТ «Уцеўскае» Добрушскага раёна.
На гэты момант у рэгіёне праектуюць МТФ, якія плануюць адкрыць у 2026 годзе ў Рагачоўскім, Жлобінскім, Веткаўскім, Калінкавічскім і іншых раёнах. Частку з іх ужо пачалі ўзводзіць.
– Чакаю ад вас дакладны графік будаўніцтва кожнага з аб'ектаў з паэтапным планам. Вы абавязаны ўкласціся ў тэрміны, – ставіць задачу кіраўнік рэгіёну адказным службам.