Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Гомельскай вобласці намалочана 166 тысяч тон зерня кукурузы

10.10.2023
Кукурузу на зерне ўбіраюць усе раёны Гомельскай вобласці. Праца праведзена на 28,4 тысячы гектараў. Намалочана 166 тысяч тон. Ураджайнасць – 58,5 цэнтнера з гектара. Сабрана 3,5 мільёна тон зялёнай масы кукурузы. Паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Уборку грэчкі завяршылі ўсе раёны – намалочана 8 тысяч тон гэтай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 12 цэнтнераў з гектара.

У сельгасарганізацыях накапана 79 тысяч тон бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 317 цэнтнераў з гектара. Убрана 360 гектараў цукровых буракоў, атрымана 13,3 тысячы тон, сярэдняя ўраджайнасць – 370 цэнтнера з гектара.

Пасеяна на зерне 179,4 тысячы гектараў азімых – 65 працэнтаў да плана. Завяршаюць гэтыя работы Мазырскі і Жыткавіцкі раёны.

Пасля азімай сяўбы аграрыі пачнуць уздым зябліва для разгрузкі вясенне-палявых работ. Акрамя таго, такім чынам заворваюцца раслінныя рэшткі, якія за зімовы перыяд часткова перагніваюць і раскладаюцца, а гэта спрыяе назапашванню ў глебе пажыўных рэчываў, неабходных для развіцця і росты раслін.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ