Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Беларусі знайшлі новую залеж чорнага золата

03.01.2024
Яшчэ адна кропка з'явілася на нафтавай карце краіны. Перспектыў-ны участак размешчаны на Гарцэўскай плошчы, якая ахоплівае Хойніцкі і Рэчыцкі раёны Гомельскай вобласці. Патэнцыял радовішча ацанілі даўно, паведамляе ont.by.

У выніку дадатковай разведкі спецыялісты прабурылі новую свідравіну. Яе пачатковы прыток перавысіў 120 тон бязводнай нафты ў суткі. Адкрыццё новых запасаў у старой нафтавай правінцыі са складанейшай геалагічнай пабудовай – вынік выкарыстання сучасных тэхналогій і комплекснай дзяржпадтрымкі. У мінулым годзе ў Беларусі здабыты 1 876 тысяч тон нафты, што стала рэкордам апошніх трох дзесяцігоддзяў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ