Эканомiка
У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа
23.07.2025

"Паводле аператыўных даных, са збожжавых палёў рэспублікі намалочана 1 млн 9 тыс. т збожжа. Ураджайнасць вышэйшая за папярэдні год на 6 працэнтных пунктаў і складае 40,9 ц/га", - адзначылі ў прэс-службе.
Па стане на 23 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 12,4 працэнта плошчаў, што складае 247 тыс. га. Азімы ячмень убраны на 84 працэнты плошчаў. Намалочана 804 тыс. т з ураджайнасцю 39,2 ц/га.
Выцераблена лёну на 10,16 тыс. га, што складае 21,1 працэнта ад запланаваных плошчаў.
Скошана траў другога ўкосу на плошчы 685 тыс. га, што складае больш за 64 працэнты плана.
Нарыхтавана сена 260 тыс. т (36 працэнтаў плана), сенажу - больш за 10 млн т (73 працэнты плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 263 тыс. т.