Эканомiка
У 2025 годзе на Гомельшчыне патэнцыяльным пакупнікам нерухомасці прапануюць 63 новыя аб'екты
13.01.2025

У аблвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.
У выніку папярэдняй абароны каляндарных графікаў па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца, на разгляд камісіі прадстаўлены пералік з 63 невыкарыстоўваемых аб'ектаў, якія ўпершыню прапануюцца ў продаж. Пералік сфарміраваны па прапановах органаў кіравання аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, адчужэнне ўсіх прадстаўленых аб'ектаў узгоднена камісійна.
На пасяджэнні камісіі таксама заслуханы прапановы гаррайвыканкамаў па умовах адчужэння і паніжэнні цаны раней непрададзеных аб'ектаў.
У бліжэйшы час інфармацыя па ўсіх аб'ектах камунальнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца і прапануюцца для продажу, а таксама плануюцца да ўцягвання іншымі спосабамі, будзе размешчана на сайтах камітэта «Гомельаблмаёмасць» і гаррайвыканкамаў.