Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Цэх па адкорму куранят-бройлераў з'явіўся ў Буда-Кашалёўскім раёне

14.11.2024
У вёсцы Текляўка Буда-Кашалёўскага раёна напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адкрылі вытворчы цэх прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна».

Рэалізацыю інвестпраекта пачалі ў 2023 годзе, ферма па адкорму куранят-бройлераў будавалася ў два этапы. У гэтым годзе завершана другая чарга, пабудавана шэсць птушнікаў.

Чырвоную стужку разам з кіраўніцтвам прадпрыемства перарэзалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама Анатолій Гапонік.

– Новая вытворчасць высокатэхналагічная па ўсіх параметрах, яна дазволіць атрымліваць якасную прадукцыю, якая даўно стала брэндам і будзе канкурэнтаздольнай як на ўнутраным, так і знешнім рынках, – падкрэсліў губернатар. 

Вытворчы цэх забяспечыць стварэнне новых працоўных месцаў. Дзякуючы рэалізацыі праекта вытворчасць мяса куранят-бройлераў вырасце на дзесяць тысяч тон у год. За адзін раз тут можа ўтрымлівацца да 780 тысяч галоў птушкі. 

Сёлета на Гомельшчыне працягваецца мадэрнізацыя жывёлагадоўчай базы, адзначыў Іван Крупко. Ужо ўведзена дзесяць новых малочна-таварных комплексаў, яшчэ адзін з'явіцца ў бліжэйшы час у Буда-Кашалёўскім раёне. Усяго ў рамках тэхналагічнага пераўзбраення ў вобласці будзе пабудавана 40 новых МТК, яшчэ 40 будуць рэканструяваны, узведзены тры свінакомплексы і яшчэ адна пляцоўка для вырошчвання птушкі на дзесяць тысяч тон мяса.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ