Эканомiка
Ствараюць прэстыж вобласці: назвалі лепшых асеменатараў Гомельшчыны
27.10.2023

У абласным конкурсе майстэрства работнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл удзельнічалі 47 чалавек. Вынікі падвялі ў Цэнтры культуры Гомельскага раёна.
Пераможцаў і прызёраў вызначалі ў чатырох намінацыях: лепшая група асемена-тараў, лепшае звяно, лепшы аператар і лепшы аператар па штучным асемяннені свіней. Акрамя таго, лепшым у прафесіі ўручылі спецыяльныя прызы.
Як заўважыла старшыня конкурснай камісіі, дырэктар абласной ветэрынарнай лабараторыі Ганна Барышчык, конкурс неабходны, бо на Гомельшчыне ёсць выдатныя спецыялісты, яны імкнуцца да больш высокіх вынікаў і дасягаюць іх.
Узнагароды і грашовыя сертыфікаты пераможцы атрымалі з рук першага намесніка старшыні аблвыканкама Дзмітрыя Петражыцкага. У ліку лідараў – эксбаза "Крынічная" Мазырскага раёна, ААТ "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "Зарэчча" і ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна. Гэты ж раён стаў першым і ў намінацыі "Лепшая група па асемяненні". Сярод узнагароджаных прадстаўнікі Петрыкаўскага, Гомельскага, Хойніцкага раёнаў.
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Федчанка ўручыў ганаровыя граматы і падзякі, выказаў удзячнасць за нялёгкую, але патрэбную краіне працу:
– Мы павінны ганарыцца дасягненнямі ў сельскай гаспадарцы. Сёння наша краіна вырабляе амаль у тры разы больш малака, чым мы спажываем, і на 30% больш мяса. АПК поўнасцю забяспечвае ўнутраны рынак. Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. Аграпрамысловы комплекс забяспечвае чвэрць усяго экспарту Беларусі.
У рэгіёне 484 асеменатары, конкурс плануецца зрабіць штогадовым, каб адзначыць лідараў прафесіі.