Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко праінспектаваў будаўніцтва малочна-таварнага комплексу гаспадаркі «Хутар-Агра»

15.10.2025
Аб'ект з'яўляецца адным з дзесяці МТК, якія будуць пабудаваны на Гомельшчыне па Ўказе Прэзідэнта ў 2025–2026-м. 

Работы падзеленыя на некалькі чэргаў, першы этап будзе завершаны ў снежні гэтага года. Увод комплексу ў эксплуатацыю запланаваны на вясну 2026 года. На пляцоўцы працуе каля 60 будаўнікоў, яны ўзводзяць адрыны, даільна-малочны блок, цэх сухастою, цялятнікі, сянажныя траншэі. 

Задача ад губернатара – паралельна з будоўляй займацца пытаннем напаўнення аб'екта жывёламі. Да адкрыцця фермы, падкрэсліў губернатар, пагалоўе павінна быць гатова да наваселля. Акрамя таго, Іван Крупко даручыў паскорыць некаторыя віды работ, каб завяршыць іх да першых маразоў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ