Эканомiка
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко падпісаў з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам пагадненне аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве
11.08.2024

Пагадненне аб развіцці сувязей паміж Гомельскай вобласцю і Прыморскім краем у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльна-гуманітарнай і культурнай сферах падпісана ва Уладзівастоку.
Вялікія адлегласці не перашкаджаюць нам супрацоўнічаць з далёкаўсходнім рэгіёнам. Патэнцыял гэтага ўзаемадзеяння сур'ёзны. І напрацовак хапае. Мы пастаўляем у Прымор'е ўгнаенні, сельгастэхніку, харчовыя тавары.
У бліжэйшых планах – пашырэнне кантактаў у турыстычнай сферы.