Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Спрацаваць на апярэджанне: выязную нараду па пытанні будаўніцтва свінакомплексу на сто тысяч галоў у Гомельскім раёне правёў Іван Крупко

06.10.2025
Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.

Зараз рыхтуецца пляцоўка пад будаўніцтва: распрацоўваюцца лес, кар'ер для забору грунту, праводзяцца іншыя работы. 

Першы пускавы этап прадугледжвае вертыкальную планіроўку будучага комплексу, вынас сетак, ўладкаванне дарог. Паралельна праводзіцца праектаванне наступных этапаў будаўніцтва. 

Праекціроўшчыкамі і будаўнікамі складзены патыднёвы план, на дадзены момант усе працы ідуць згодна з графікам. 

– Ваша задача – працаваць на апярэджанне, але з умовай захавання ўсіх тэхналогій, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Тэхналогіі, якія будуць прымяняцца пры будаўніцтве і працы свінакомплексу-тысячніка, узгоднены з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Атрыманы ўсе неабходныя дазволы і ўлічаны нюансы.  

Губернатар даручыў адказным службам прадумаць пытанне добраўпарадкавання бліжэйшых населеных пунктаў, каб у будучыні тут можна было размясціць работнікаў комплексу: прадугледзець наяўнасць арэнднага жылля, неабходнай інфраструктуры. 

Задача дарожным службам – на працягу тыдня прадаставіць прапановы па ўладкаванні і рамонце дарог, якія будуць выкарыстоўвацца для патрэб новага аб'екта.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ