Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Спорт, сяброўства, сям'я, будучыня: пра што пыталіся ўдзельнікі міжнароднага лагера "Дружба" губернатараў Бранскай і Гомельскай абласцей

29.06.2024

З удзельнікамі міжнароднага лагера "Дружба" губернатары Гомельскай і Бранскай абласцей Іван Крупко і Аляксандр Багамаз пагутарылі падчас маладзёжнай дыялогавай пляцоўкі "Жыві ў стагоддзях, славянская сям'я!".

 

Дзеці змаглі задаць кіраўнікам рэгіёнаў пытанні, якія цікавяць: аб сяброўстве, любімым відзе спорту, сямейных традыцыях. Размова атрымалася адкрытай.

 

Адно з першых пытанняў – што больш за ўсё запомнілася ў маладосці.

 

– Уся мая маладосць праходзіла ў лагеры "Дружба". Ён застаўся ў памяці як добрая пляцоўка для зносін моладзі славянскіх рэспублік, у нас з'яўляліся сябры ў сумежных дзяржавах, – адказаў Аляксандр Багамаз.

 

– За добрую працу на сельгаспрадпрыемстве летам для нас ладзілі падарожжы па Савецкім Саюзе. Атрымалася пабываць у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве. Мы знайшлі шмат сяброў. Не губляйце ні хвіліны, дакажыце, што нашая гісторыя моцная настолькі, што славянскае адзінства будзе жыць у стагоддзях, – даў наказ моладзі Іван Крупко.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ