Эканомiка
Спачатку корм, потым малако і мяса. На выязным семінары ў Гомельскім раёне падвялі вынікі работы галіны жывёлагадоўлі
17.06.2025

Працу семінара ўзначаліў першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі.
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчай галіны. Семінар правялі на базе гаспадаркі «СлаўМол», наведалі малочна-таварны комплекс і ферму. На МТК азнаёміліся з струменева-цэхавай сістэмай вытворчасці малака, выкарыстаннем лічбавых прыбораў пры абнасеньванні жывёлы.
Адной з найважнейшых умоў для эфектыўнай жывёлагадоўлі з'яўляецца наяўнасць добрай кармавой базы. Прыярытэтнай задачай для любой гаспадаркі таксама застаецца аптымізацыя працэсаў кармлення, дакладнае выкананне тэхналогій і пісьменна выбудаваны рацыён. На асаблівым кантролі і пытанні захоўвання кармоў. Удзельнікам семінара, у прыватнасці, паказалі як ідзе закладка ў сіласна-сянажныя траншэі, як адсочваюцца ўсе тэхналагічныя параметры.
Падчас пленарнага пасяджэння было заўважана, што не ва ўсіх раёнах Гомельшчыны ўдалося забяспечыць аб'ёмы вытворчасці малака на ўзроўні мая мінулага года. Не выключэнне і Гомельскі, дзе, зрэшты, назвалі сітуацыю папраўнай і запэўнілі, што выйдуць у плюс да канца бягучага месяца.
Дзмітрый Петражыцкі паставіў задачу актывізаваць нарыхтоўку кармоў – гэта датычыцца ўсёй вобласці. Паскорыць неабходна таксама рамонты кормаўборачнай тэхнікі. З ніадкуль высокія надоі і прыбаўленні не возьмуцца – неабходна ўсімі сіламі ўмацоўваць кармавую базу рэгіёна, рэзюмаваў першы намеснік старшыні аблвыканкама.