Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Снеданні і абеды з яшчэ большым камфортам: у сацыяльным пансіянаце Буда-Кашалёўскага раёна будуецца новы харчаблок

20.11.2025
Пытанне ўзвядзення аб'екта знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні аблвыканкама Івана Крупко. 

У пачатку наступнага года ва уваравіцкім сацыяльным пансіянаце «Лугавы» Буда-Кашалёўскага раёна з'явіцца новы харчаблок са сталовай на 70 пасадачных месцаў. Аднапавярховы будынак будзе злучаны калідорамі з існуючымі карпусамі. 

Намеснік генеральнага дырэктара будаўнічага трэста № 14 Іван Рогаў расказаў, што цяпер на ўзвядзенні харчаблока ў пансіянаце «Лугавы» працуюць каля 70 чалавек, праца вядзецца бесперабойна: 

– Выконваюцца агульнабудаўнічыя і аддзелачныя працы, добраўпарадкаванне. Аб'ект гатовы на 70%, плануем здаць яго ў пачатку 2026 года. 

Зараз пастаяльцы ходзяць харчавацца ў асобна стаячы будынак, пасля адкрыцця новай сталовай снедаць і абедаць будзе яшчэ зручней і камфортней, прыйдзецца толькі спусціцца на першы паверх і прайсці па калідоры.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ