Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Сельская гаспадарка, навядзенне парадку на зямлі, экалогія: якія пытанні абмеркавалі на нарадзе па абароне планаў работы раёнаў Гомельскай вобласці на 2024 год

17.01.2024
Нараду па абароне планаў работы раёнаў Гомельскай вобласці на 2024 год правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава.

Галоўнае пытанне сёння – сельская гаспадарка. У 2024 годзе перад аграрыямі вобласці стаіць задача забяспечыць вытворчасць малака ў аб'ёме 937,4 тысячы тон, БРЖ – 82,3 тысячы тон, свіней – 38,8 тысячы тон, птушкі – 72,5 тысячы тон. Гомельшчына ўзяла на сябе абавязацельствы засеяць 105 тысяч гектараў яравымі збожжавымі і зернебабовымі, 290 тысяч гектараў кукурузай на зерне і сілас, нарыхтаваць на адну ўмоўную галаву не менш як 30 цэнтнераў кармавых адзінак. Выкананне намечаных задач дасць выручку амаль на 15 працэнтаў вышэй за мінулагоднюю.

– Планаваць, кантраляваць і аналізаваць кожны этап работ. І рабіць гэта павінны людзі, якія хворэюць за вынік. Умовы для выканання задання забяспечаны і вобласцю, і Урадам, – падкрэсліў губернатар. – Мы нарыхтавалі ў дастатку насенне, гліфасаты, кармы, ёсць фінансаванне на рамонт тэхнікі. Ваша задача – строгае выкананне тэхналогій.

Навядзенне парадку на землях сельгаспрызначэння, уцягванне зямель, якія не выкарыстоўваюцца, таксама разгледзелі на нарадзе.

У 2023 годзе наведзены парадак на плошчы 19,3 тысячы гектараў, у сельгасабарот уцягнута 14,5 тысячы гектараў. Найбольш актыўна работа праводзілася ў Жлобінскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Светлагорскім, Ельскім раёнах. Яшчэ 13 тысяч гектараў знаходзіцца на кантролі ў землеўпарадкавальнай службы, з імі будуць працаваць сёлета.

Больш за 112 тысяч гектараў сельгасзямель занята драўнінна-хмызняковай расліннасцю, з іх магчыма ўцягнуць у сельгасабарот 4 тысячы. У склад ляснога фонду перададуць 12 тысяч гектараў, частка зямель застанецца як поймавыя лугі і лесаахоўныя палосы, яшчэ частка будзе перададзена населеным пунктам.

– Не расцягвайце графікі, выканання паказчыкаў чакаю ад вас сёлета, – настойвае Іван Крупко. – Інвентарызаваць кожны ўчастак. Распісаць па месяцах, як будзе выконвацца план. Чакаю справаздачу за кожны квартал ад усіх раёнаў.

У 2023 годзе на Гомельшчыне забяспечана выкананне асноўных паказчыкаў рэспубліканскага і раённых планаў па навядзенні парадку і захаванні прыродаахоўнага заканадаўства на зямлі. У той жа час ёсць некаторыя праблемныя пытанні: у адной з гаспадарак Веткаўскага раёна не забяспечаны тампанаж буравых свідравін, якія не падлягаюць далейшаму выкарыстанню, а ў Лоеўскім раёне не завершаны запланаваныя работы па ўладкаванню агароджы вакол палігона для захавання адходаў.

Ужо распрацаваны праект плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі на 2024 год, зусім хутка абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя давядзе раёнам прагнозныя паказчыкі для работы.

– У Год якасці трэба адпрацаваць па кожным прадпрыемстве ў кожным раёне пытанне па абыходжанні з адходамі, каб мы не забруджвалі навакольнае асяроддзе і не губілі экалогію, – паставіў задачу губернатар. – А прадпісанні і штрафы павінны работаць выключна на навядзенне парадку.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ