Эканомiка
Развіццё мукамольнай і камбікормавай прамысловасці Гомельшчыны абмеркавалі ў Калінкавічах
21.02.2025

Вынікі работы прадпрыемстваў мукамольнай і камбікормавай прамысловасці Гомельскай вобласці за 2024 год абмеркавалі на нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко ў Калінкавічах.
– Чакаю ад вас канкрэтных канструктыўных прапаноў. Са свайго боку мы абавязацельствы выканалі, забяспечылі ўсім неабходным. Ваша задача – своечасова паставіць у гаспадаркі камбікорм, – нацэліў кіраўнікоў КХП рэгіёна Іван Крупко.
На парадку нарады таксама далейшае развіццё галіны. Адзін з праектаў, які разгледзелі на сустрэчы – аб'яднанне ў холдынг вытворцаў камбікармоў, жывёлагадоўчых комплексаў і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў.