Рады вітаць вас на нашай зямлі! Сустрэча губернатараў Гомельскай і Бранскай абласцей на палях бізнес-форуму

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз правялі перагаворы перад пачаткам рэгіянальнага бізнес-форуму «Бранск – Гомель».
– Дзякуй, што знайшлі час на наведванне форуму, які праходзіць па вашай ініцыятыве, – вітае гасцей Аляксандр Багамаз. – Нам ёсць што паказаць вам. Тым больш, тавараабарот і з Беларуссю, і з вашай вобласцю пастаянна расце. Спадзяюся, супрацоўніцтва будзе развівацца ва ўсіх кірунках, у тым ліку новых.
У сваю чаргу Іван Крупко выказаў поўную гатоўнасць да партнёрства і ў сферы АПК, і ў будаўніцтве, і ў турызме:
– Эканамічнаму форуму быць, ён жыве ў тым ліку дзякуючы вам. Добра, што вы працягнулі гэтую традыцыю. Развіццё эканомікі нашых абласцей надае крэпасць Саюзнай дзяржаве.