Эканомiка
Пуск – восенню: губернатару Івану Крупко прэзентавалі новыя лініі Калінкавіцкага малочнага камбіната
19.08.2025

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко наведаў філіял "Калінкавіцкі малочны камбінат" Рагачоўскага МКК, дзе азнаёміўся з лініяй узважвання, змешвання і дазавання сухіх сыпкіх сумесяў на аснове сухога малака, а таксама лініяй па вытворчасці малочных цукерак.
Абсталяванне працуе ў тэставым рэжыме, яго ўсталявалі сумесна з партнёрамі з Кітая. Пастаўшчык ажыццявіў мантаж, пусканаладачныя работы і навучанне персаналу. Запусціць лініі ў поўнамаштабным фармаце плануюць ужо восенню.
Чакаецца, што асноўным пакупніком стане як раз Кітай. З кіраўніцтвам прадпрыемства губернатар абмеркаваў пытанні паставак прадукцыі філіялаў МКК. Толькі з Калінкавічаў яна адпраўляецца ў 41 краіну свету.
Губернатару таксама прэзентавалі фудтрак, які рэалізуе прадукцыю, вырабленую на прадпрыемстве: марозіва, каву і какаву з даданнем сухога малака, а таксама мясцовую выпечку. Плануецца, што такі прадуктовы вагончык з'явіцца і ў іншых пунктах вобласці.