Эканомiка
Працуем выключна з прыростам: дэлегацыя Гомельскай вобласці наведала АТ "Брансксельмаш»
20.02.2025

Генеральны дырэктар кампаніі Андрэй Шылін расказаў аб мадэрнізацыі вытворчасці і пашырэнні плошчаў.
За апошнія тры гады сумесна з ААТ "Гомсельмаш" прадпрыемства змагло нарасціць аб'ёмы выпуску прадукцыі, а таксама дасягнуць высокага адсотка імпартазамяшчэння. Павялічыўся і калектыў, а гэта новыя працоўныя месцы з годнай зарплатай.
Сумесны беларуска-расійскі камбайн з'яўляецца не проста канкурэнтаздольным, але і запатрабаваны на расійскім рынку.
– Галоўнае, што ўсе дамоўленасці, якія абмяркоўваліся на вышэйшым узроўні, рэалізаваныя. Ёсць магчымасці, ёсць плошчы. Упэўнены, што і далейшае развіццё не прымусіць сябе доўга чакаць, – падагульніў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.