Эканомiка
Праекты XVIII Гомельскага эканамічнага форуму, замацаваныя подпісамі
19.09.2024

У рамках форуму падпісана пяць лёсавызначальных для нашага рэгіёна дакументаў.
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне лічбавага развіцця, ЖКГ, адытыўных тэхналогій і кібербяспекі падпісана паміж Гомельскім аблвыканкамам і дзяржкарпарацыяй "Расатам" (ТАА "РусатамБел").
Падпісаны пратакол аб намерах па рэалізацыі інвестпраекта на базе ААТ "Мілкавіта" па выпуску агламераванага малака – гэта сухое, хуткарастваральнае і высакаякаснае малако ў гранулах.
Яшчэ адзін пратакол аб намерах звязаны з будаўніцтвам у Гомелі шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра (ТАА "Атрыёні").
Падпісаны пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Гомелем і Магаданам, мемарандум аб узаемным супрацоўніцтве адміністрацыі СЭЗ "Гомель-Ратон" і генеральнай дырэкцыі СЭЗ "Бішкек" у Кіргізіі.