Пятнаццаць гадоў без душа? Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Конюшка правёў прыём грамадзян

Прадстаўнікі
філіяла «Белмытнясэрвісу»
папрасілі садзейнічання ў вырашэнні пытання, звязанага з будаўніцтвам у Новай
Гуце сэрвіснай зоны прадпрыемства. Праект гатовы, але на гэтым этапе
абазначылася нестыкоўка: складальнік
дакумента ўключыў у яго крыху больш зямлі, чым першапачаткова было выдзелена на
аб'ект. Кавалак зямліневялікі, але ў любым выпадку ўсё павінна быць у прававым полі. Спецыялісты
шукалі варыянты, як дапамагчы заявіцелям.
Сітуацыю дэталёва вывучаць землеўпарадкавальная служба і юрысты аблвыканкама і
прадставяць алгарытм дзеянняў.
Нэлі
Уладзіміраўна выказала нязгоду з тым, што старшыня садаводчага таварыства самавольна
завышае тарыфы на аплату электраэнергіі, а дачнікі не хочуць плаціць больш, і
не разумеюць, навошта гэта трэба. Члены СТ
хочуць празрыстых разлікаў і справядлівасці. Яны незадаволены і тым, што ўвесь
час з'яўляюцца новыя плацяжы,
а кіраўніка меркаванне людзей нібыта не цікавіць. Адказ на галоўнае пытанне
жанчына атрымала: ніхто не мае права самавольна вызначаць тарыфы на
электраэнергію. Да праблемы дачнікаў падключацца юрысты.
Дырэктар
мэблевага прадпрыемства Наталля Сяргееўна прыехала з Веткі, каб абмеркаваць
пытанні, якія ўзніклі пасля праверкі яе прадпрыемства падатковай інспекцыяй. Яна хоча падаць
хадайніцтва аб адмене пені па некалькіх выплатах, аргуменціруе пазіцыю заканадаўчымі актамі. Разгледзець сітуацыю можа
міжведамасная камісія, патрэбен поўны пакет дакументаў і адсутнасць
запазычанасцяў.
Юрый Сямёнавіч
часта наведвае прыёмы, якія праводзіць кіраўніцтва аблвыканкама. На гэты раз ён
агучыў праблему, якой нібыта ўжо пятнаццаць гадоў. Гамяльчанін працуе на заводзе і, з ягоных слоў, у
цэху не створаны ўмовы для таго, каб ён мог нармальна пераапрануцца і прыняць
душ, гэта значыць за паўтара дзясятка гадоў ні разу пасля работы не змог памыцца. Да моманту прыходу
мужчыны на прыём прадпрыемства, дарэчы, адно з паспяховых, праверылі
спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы і пазначаных парушэнняў не
выявілі. Але Юрый Сямёнавіч не згодны з іх заключэннем і мае намер яго
абскардзіць у іншых інстанцыях.
Аляксандр з
абласнога цэнтра таксама неаднаразова звяртаўся ў аблвыканкам з розных нагодаў.
У гэты раз у яго прэтэнзія да аднаго з найбуйнейшай у нашым горадзе краме будаўнічых
матэрыялаў. Ён лічыць, што сайт гандлёвага аб'екта блакіруе яму магчымасць рабіць пакупкі анлайн.
Віртуальная версія маркета працуе карэктна, нараканняў у іншых карыстальнікаў
не выклікае. Арганізацыя ў першую чаргу зацікаўлена ў тым, каб людзі маглі купляць
тавары праз іх партал.