Эканомiка
Перспектывы прамысловага комплексу Гомельшчыны абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме з удзелам віцэ-прэм'ера
20.12.2024

Нарада з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Віктара Каранкевіча, губернатара Івана Крупко, міністра энергетыкі Аляксея Кушнарэнкі, намесніка міністра прамысловасці Андрэя Кузняцова прайшла ў аблвыканкаме.
Разгледзелі шэраг пытанняў, звязаных з дзейнасцю прамысловага комплексу Гомельшчыны да канца бягучага года і ў 2025-м.
У прыватнасці, на нарадзе абмеркоўвалі перспектывы развіцця прамысловасці. Заслуханы даклады кіраўнікоў холдынгу "Гомсельмаш" і Беларускай металургічнай кампаніі. Кіраўнікам прадпрыемстваў пастаўлены канкрэтныя задачы. Вызначаны і падыходы па выкананні ў 2025 годзе ўстаноўленых урадам прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.