Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі сустрэўся з дэлегатамі з Алтайскага краю Расіі

19.09.2025
На сустрэчы ў рамках XIX Гомельскага эканамічнага форуму абмеркавалі магчымасці пашырэння напрацаваных рэгіёнамі гандлёва-эканамічных і гуманітарных кантактаў.

Як падкрэсліў Дзмітрый Петражыцкі, Расійская Федэрацыя і яе рэгіёны былі і застаюцца для Беларусі асноўнымі стратэгічнымі партнёрамі ва ўсіх галінах і напрамках. Канкрэтна з Алтайскім краем у Гомельшчыны склаліся прадуктыўныя ўзаемавыгадныя адносіны. Экспарт гомельскіх тавараў расце з добрым тэмпам. Мацнеюць сувязі ў аграпрамысловай сферы. Алтайскія аграрыі высока ацанілі збожжа і кормаўборачнай камбайны "Гомсельмаша". З 9 тысяч машын у мехпарку краю кожная пятая – гомсельмашаўская. 

Выказаўшы словы падзякі за цёплы прыём на Гомельскай зямлі, кіраўнік дэлегацыі, намеснік старшыні ўрада Алтайскага краю Аляксандр Лук'янаў адзначыў поспехі ў эканамічным развіцці Гомельскай вобласці і ўсёй Беларусі. Ён падкрэсліў гатоўнасць Алтайскага боку ўмацоўваць супрацоўніцтва з гомельскімі калегамі па ўсіх пытаннях. Адно з прыярытэтных – сельская гаспадарка. У Алтайскім краі значныя плошчы сельгасугоддзяў, камбайны патрэбныя заўсёды. Асабліва шыроказахопная тэхніка. 
Алтай яшчэ і малочны край, таму ёсць канрэтная цікавасць да даільных установак вытворчасці ААТ "Гомельагракамплект". Дарэчы, у планах адкрыццё на базе мясцовага ўніверсітэта аграрных класаў, дзе студэнты будуць навучацца на Гомельскім абсталяванні. 

Алтайская харчовая прадукцыя таксама ўсё больш упэўнена прасоўваецца на рынку Беларусі. І гэта не толькі знакаміты мёд, але і розныя крупы, мука, сыры. 

Адназначна, як было сказана, неабходна развіваць турыстычныя сувязі. Беларусаў з нецярпеннем чакаюць на шматлікіх курортах гэтага прыгожага горнага краю.

У гэты ж дзень Алтайскія дэлегаты наведалі "Гомсельмаш", дзе былі разгледжаны варыянты паставак тэхнікі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ