Эканомiка
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў наведаў Чачэршчыну
27.06.2024
Першым пунктам
працоўнага візіту стала цэнтральная раённая бальніца ў Чачэрску.
Бальніца
абсталявана ўсім неабходным, уключаючы сучасную медтэхніку. Ёсць камп'ютарны
тамограф. Для наведвальнікаў створаны ўсе ўмовы, мінімізаваны чэргі, адладжана
дыспансерызацыя. Як адзначыў галоўны ўрач Аляксандр Валько, базы ў раёне (89
ложкаў толькі ў ЦРБ), абсталявання і кадраў хапае, каб задаволіць усе
запатрабаванні насельніцтва. Аказваюць дапамогу і медыкам з суседніх раёнаў.
Максім
Уладзіміравіч пацікавіўся, якія пытанні хвалююць персанал бальніцы, ці
задаволены людзі зарплатай. Аказалася, цалкам задаволеныя, сярэдняя зарплата
ўрачоў перавышае 3000 рублёў. Цякучасці кадраў няма.
Пры наведванні
педыятрычнага аддзялення канстатавалі павелічэнне выпадкаў пнеўманіі ў дзяцей.
Аднак усё пад кантролем, аб крытычнай сітуацыі гаворкі не ідзе. З дарослымі
такіх праблем няма.
Акрамя таго,
адзначаны добрыя паказчыкі раёна ў плане дэмаграфічнага росту, зніжэння ўзроўню
агульнай смяротнасці.
Наведалі
таксама спартыўна-аздараўленчы комплекс пры СШ № 1, а менавіта басейн. У ім
займаюцца не толькі дзеці, ён карыстаецца павышаным попытам у чачаран і жыхароў
раёна. Параўнальна нядаўна аб'ект быў рэканструяваны, гэта сучаснае спартыўнае
збудаванне, якое адпавядае ўсім нормам і патрабаванням.