Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў прадпрыемства "Мілкавіта"

04.01.2024
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці азнаёміўся з вытворчасцю і выпускаемай прадукцыяй, пасля чаго адбыўся канструктыўны дыялог з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі працоўнага калектыва. У ліку аб'ектыўных прычын для візіту на прадпрыемства Юрый Горлаў назваў Год якасці, які кіраўнік дзяржавы абазначыў задоўга да наступлення 2024-га. 

Памочнік Прэзідэнта акцэнтаваў увагу на тым, што кіраўніцтву неабходна пераасэнсаваць падыходы да работы, зрабіўшы глыбокі аналіз паказчыкаў, у тым ліку ў гаспадарках, якія даюць сыравіну «Мілкавіце». Адзначалася, што добрая сыравінная зона дазваляе даваць якасны прадукт. У ходзе дыялога закраналіся пытанні імпартазамяшчэння, мадэрнізацыі вытворчасці, работа з рознічнымі сеткамі, рэбрэндынг і іншыя. У завяршэнне візіту госць павіншаваў калектыў прадпрыемства з Новым годам, пажадаў моцнага здароўя, рухацца толькі наперад, дасягаючы высокіх мэт і вынікаў. 
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ