Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Падведзены вынікі дзейнасці свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон"

29.02.2024
У Гомелі адбылася штогадовая выніковая канферэнцыя, на якой падвялі вынікі работы прадпрыемстваў абласной СЭЗ, намецілі планы і зада-чы на бягучы год.

Што трэба бізнэсу? Адказ у загалоўку. Менавіта такую простую форму-лу, набор ільгот плюс паслабленне падатковай нагрузкі, і прапануе адміні-страцыя СЭЗ "Гомель-Ратон" для сваіх прадпрыемстваў-рэзідэнтаў. Іх больш за чатыры дзясяткі, прадстаўлены капітал з 13 краін, а ўсяго працуе больш за 30 тысяч чалавек. Колькасць працоўных месцаў летась вырасла на 545. Прадукцыі выраблена і адгружана ў цэлым на 1,4 мільярда долараў, а доля ў агульным аб'ёме экспарту Гомельшчыны ў СЭЗ склала 40%. Нямала. 

Упэўнена расце і сярэдні заробак на прадпрыемствах СЭЗ, у 2023-м ён павялічыўся на 18%, пераваліўшы за дзве тысячы рублёў. Вышэй толькі ў Мінскай СЭЗ.

Функцыянаванне ў рамках свабоднай эканамічнай зоны раскрывае шырокі спектр магчымасцяў для тых прадпрымальнікаў, хто толькі заходзіць на рынак, і для тых, у каго напрацаваны пэўны вопыт. Прыклады прадпрыемстваў удала "выстрэлілі" апошнім часам, якія прыкметна паднялі паказчыкі, – Рагачоўскі завод "Дыяпраектар", Гомельскі завод пускавых рухавікоў.
Ці ёсць праблемы ў рэзідэнтаў? Безумоўна. І першая – наяўнасць кваліфікаваных кадраў. Гаворка не ідзе аб крытычным дэфіцыце працоўных рук, але з улікам спецыфічных напрамкаў работы ў СЭЗ, а гэта выпуск унікальнага навукаёмістага абсталявання, медвырабаў, праграмнага забеспячэння (на тэрыторыі зоны два тэхнапарка), патрэбнасць ў канкрэтных спецыялістах бывае вельмі вострай. Гэта абмяркоўвалася на канферэнцыі, а рашэнне, як заўсёды, на паверхні – выхад на сферу адукацыі і арганізацыя мэтавага навучання ў ССНУ і ВНУ. Ініцыятыўнасць у гэтым плане, як было падкрэслена, павінна зыходзіць ад адміністрацыі "Гомель-Ратон" і саміх рэзідэнтаў.

Канферэнцыя прайшла ў форме жывой дыскусіі. Разгледзелі ўдасканаленне прэферэнцый для прадпрымальнікаў, прыцягненне інвестараў у эпоху глабальных трансфармацый, рэкламныя тэхналогіі. Разважалі пра гэта з апорай на вопыт замежных калег, напрыклад, з Пакістана. Традыцыйна ўдзел у канферэнцыі прынялі прадстаўнікі СЭЗ з іншых рэгіёнов рэспублікі, што важна ў плане абмену вопытам. Са сваімі ідэямі для росту бізнесу ўдзельнікаў таксама азнаёмілі прадстаўнікі банкаўскіх арганізацый, адбыўся круглы стол на тэму "Фінансаванне-2024: прапановы банкаў".

Удзел у канферэнцыі прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ