Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы: пяць новых мехатрадаў з'явяцца на Гомельшчыне

24.12.2024
Пра гэта журналістам расказаў першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі:

– Атрады ствараюцца на базе абласнога і раённых аграсэрвісаў. У атрад будуць уваходзіць не менш як пяцьдзесят адзінак тэхнікі. Гэта энерганасычаныя трактары, глебаапрацоўчыя машыны, збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, аўтатранспарт для адвозу кармоў, збожжа.

Аблвыканкамам распрацавана стратэгія па эксплуатацыі гэтых атрадаў, яны будуць дапамагаць аграпрамысловаму комплексу пры правядзенні палявых работ, забяспечваць тэхабслугоўванне тэхнікі, якая выйшла са строю або патрабуе абнаўлення.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ