Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Новы цэх адкрылі ў філіяле "Калінкавіцкі малочны камбінат" Рагачоўскага МКК

26.06.2024
Новая лінія па расфасоўцы сухіх малочных прадуктаў у спажывецкую ўпакоўку дазволіць затарыць цэльнае і абястлушчанае сухое малако ў ПЭТ-ёмістасць і пакеты тыпу сцікаў розных аб'ёмаў: ад 14 грамаў да кілаграма.

Разам з кіраўніцтвам прадпрыемства і Калінкавіцкага раёна цэх адкрыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Ён падкрэсліў, што такі падарунак да Дня Незалежнасці дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы і пашырыць экспартны патэнцыял:
– Звычайна да знакавых дат уводзім важныя аб'екты. Адкрыццё цэха дасць магчымасць заводу развівацца і мадэрнізаваць малочную галіну рэгіёна ў цэлым. Сёння, каб пашыраць вытворчасць, трэба знайсці рэнтабельны прадукт. Партнёры з Хэбэя прасоўваюць марку "Калінка", прадукцыя трапляе на паліцы кітайскага рынку. З вашым кіраўніцтвам падабралі патрэбныя тэхнічныя параметры, каб тавар быў запатрабаваным і новая лінія акупілася ў найбліжэйшыя гады. 

Вырабляць палімерную ўпакоўку будуць на месцы, для гэтага закупілі неабходнае абсталяванне для вытворчасці прэформ, накрывак і мерных лыжак, слоікаў.

Адгружаць прадукцыю ў спажывецкай упакоўцы плануюць у Кітай і Расію, пацверджаных заказаў дастаткова, што дасць магчымасць павялічыць выручку прадпрыемства і забяспечыць далейшае развіццё вытворчасці. Прырост прыбытку з адной тоны прадукта складзе больш за тысячу рублёў, а рэнтабельнасць павялічыцца з 8 да 20%.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ