Эканомiка
Новы птушнік адкрылі ў саўгасе-камбінаце "Зара" ў Мазырскім раёне
31.10.2023

Птушнік для вырошчвання куранят бройлераў на 56 тысяч пасадачных месцаў адкрылі сёння ў вёсцы Ляхаўцы.
Новы аб'ект дазволіць вырабляць 700 тон мяса птушкі за год.
– У Гомельскай вобласці ў апошнія два гады курс развіцця аграпрамысловага комплексу звязаны з будаўніцтвам новых аб'ектаў. Не абышлі бокам і птушкагадоўлю. Дзве фабрыкі ў бягучым годзе вядуць будаўніцтва – "Асобіна" і "Зара". Няхай новы аб'ект дасць вам магчымасць атрымання максімальнай выручкі і дасць магчымасць павысіць дабрабыт работнікаў, – павіншаваў калектыў з адкрыццём птушніка першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі.
Як расказаў дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Алег Слінько, у гэтым годзе гаспадарка адкрывае два буйныя аб'екты: сховішча для збожжа і птушнік, у асноўным усе работы зрабілі сваімі сіламі.
– Распрацавана стратэгія развіцця прадпрыемства. У апошнія гады осо-бую ўвагу ўдзяляем птушкагадоўлі. Некалькі гадоў таму адкрылі ферму па вырошчванні бацькоўскіх формаў, пачалі атрымліваць інкубацыйныя яйкі. У мінулым годзе пабудавалі інкубатар. Зараз ёсць магчымасць пашыраць цэхі па вытворчасці мяса бройлераў, – пазначыў перспектывы дырэктар "Зары" Алег Слінько.
Неабходнасць у павелічэнні аб'ёмаў узнікла ў сувязі з пашырэннем фірменнай сеткі, крамы прадпрыемства ёсць па ўсёй вобласці, усяго іх 25. Рэалізоўваць прадукцыю будуць на ўнутраным рынку.
Перапрацоўку сыравіны ажыццяўляюць у сваіх цэхах. Пры неабходнасці прадпрыемства зможа пабудаваць яшчэ некалькі памяшканняў для перапрацоўкі.