Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Не проста сябры, а браты-славяне: старшыня Гомельскага аблвыкама Іван Крупко сустрэўся з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам

14.04.2025
Удзел у сустрэчы прынялі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Ксенія Панцюхова і старшыня Бранскай абласной думы Валянцін Субот.

– Рады сустракаць вашу дэлегацыю на Бранскай зямлі, асабліва напярэдадні галоўнага свята, якое Беларусь і Расія разам будуць адзначаць, – Дня Вялікай Перамогі. Нашы продкі разам ваявалі, а партызанскі рух быў самы вялікі на Гомельшчыне і Браншчыне. Зараз раз'яднаць нашы славянскія народы спрабуе заходні свет, але нічога не выходзіць. Тавараабарот паміж Гомельскай і Бранскай абласцямі з кожным годам расце. Работа агульная ідзе, сумесныя прадпрыемствы працуюць. Упэўнены, што запланаваныя праекты рэалізуем: і эканамічныя, і прамысловыя, і культурныя, і спартыўныя, – вітаў калег Аляксандр Багамаз.

Іван Крупко падзякаваў губернатару Бранскай вобласці Аляксандру Багамазу за гасціннасць і запрасіў расійскіх калег на святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі:

— Нам прыемна быць на Браншчыне, тут мы заўсёды адчуваем сябе як дома. Жыхары нашых рэгіёнаў не проста сябры, а браты. У нас шмат сумесных праектаў. Рады, што многае задуманае атрымалася і працягвае рэалізоўвацца. Да знакавага свята ў гісторыі нашых дзяржаў засталося няшмат, таму чакаем вашу дэлегацыю ў Гомелі 9 Мая. Дата гістарычная, знакавая. Кожны трэці беларус загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, такога нельга забыць і дараваць, трэба расказваць пра гэта нашай моладзі, каб захаваць гістарычную праўду.

Іван Крупко таксама запрасіў дэлегацыю расійскага рэгіёна на Дзень славянскага адзінства, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, рэгіянальны форум «Гомель – Бранск».
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ