Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Нараду па пытаннях сельскай гаспадаркі правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко

04.09.2025
Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
Галоўныя тэмы – вынікі ўборкі збожжавых, зернебабовых культур і рапсу, параўнальны аналіз тэхналогіі вырошчвання і ўраджайнасці, сяўба і нарыхтоўка кармоў, уборка кукурузы на сілас і на зерне. 
Уборку збожжавай і зернебабовай групы фактычна завяршылі ўсе раёны вобласці. Невялікія аб'ёмы засталіся ў Буда-Кашалёўскім, Ельскім, Лоеўскім. Губернатар устанавіў жорсткія рамкі: за тыдзень усё павінна быць убрана.
Асобна абмеркавалі ўборку грэчкі, якой у рэгіёне ўсяго 4200 гектара. Пасля правядзення дэсікацыі тэмпы будуць паскораны.
– Усё павінна быць зроблена да 20 верасня. Плошчы невялікія, нельга адставаць ад графіка. Паскарайцеся, – паставіў задачу Іван Крупко.
Усе наяўныя ў раёнах прэсы павінны быць задзейнічаны ва ўборцы сена і саломы. У дзень трэба вызваляць не менш за адзін працэнт палёў ад плана, даў даручэнне губернатар, тады работы будуць выкананы ў тэрмін.
Практычна завершана сяўба азімага рапсу. Гаспадаркі, якія атрымалі сёлета невялікую ўраджайнасць, адкарэктавалі планы.
Працягваецца ўборка кукурузы, на зялёную масу ўжо ўбрана 10%. У першую чаргу аграрыі вызваляюць плошчы, якія патрэбны пад сяўбу збожжавых. Тэрмін завяршэння работ – не пазней за 20 кастрычніка.
– Ва ўсіх раёнах назіраецца досыць высокая ўраджайнасць кукурузы. Культуру трэба ўбраць у тэрмін, пры неабходнасці дабаўляйце тэхніку, – падкрэсліў Іван Крупко.
На нарадзе таксама абмеркавалі пытанні ўзворвання глебы і перазалужэння.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ