Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прыём грамадзян

Першай прыйшла
гамяльчанка Таццяна Анатольеўна.
– Пасля
заканчэння ўніверсітэта мой сын два месяцы адпрацаваў у школе, затым на
кантрактнай аснове служыў у пагранвойсках. Там затрымаўся на пяць месяцаў,
пасля чаго паступіла прапанова ўладкавацца ў ХК «Гомель» у якасці спартсмена.
Яго прынялі, не ведаючы, што гэта малады спецыяліст. Інфармацыя ад клуба ва
ўніверсітэт не паступала, –падзялілася гамяльчанка.
Два тыдні таму
прыйшла позва ў суд, бо сын Таццяны Анатольеўны не завяршыў двухгадовы тэрмін
адпрацоўкі маладога спецыяліста. Цяпер заяўнік патрабуе кампенсаваць вялікую суму грошай. Падчас судовага паседжання
высветлілася, што ВНУ не кантралявала сітуацыю па праходжанні адработкі
хлопцам. ХК «Гомель» у
сваю чаргу, па словах жанчыны, не дае хадайніцтва аб пераразмеркаванні сына і
не прызнае парушэнняў прававых нормаў.
Дзмітрый
Алейнікаў запэўніў, што па ўсіх абставінах будзе праведзена праверка. Таксама
намеснік старшыні аблвыканкама нагадаў, што пэўная адказнасць ускладаецца і на
маладога спецыяліста, які абавязаны ставіць універсітэт у вядомасць аб змене
працоўнага месца.
Гамяльчанка
Ларыса Ільінічна паскардзілася на кіраўніцтва паліклінікі № 5 Гомеля. Жанчына
расказала, што нядаўна яе
свёкар адчуў боль у грудзях, таму адправіўся рабіць флюараграфію. У мужчыны выявілі
пнеўманію, але належную дапамогу не аказалі, сказалі адпраўляцца дадому і
выклікаць хуткую дапамогу. Наступны выклік быў пераадрасаваны назад на
паліклініку. Нягледзячы на званок у хуткую ў першай палове дня, пенсіянера забралі толькі ў 17 гадзін.
– Пасля гэтага
майго свёкра павезлі ў туббальніцу, дзе яго не прынялі. Прыйшлося
аб'ехаць увесь горад, каб атрымаць нармальную дапамогу. Чаму чалавек у 83 года
павінен адчуваць такія цяжкасці? –абураецца заявіцельніца.
Намеснік
старшыні аблвыканкама даручыў адказным асобам разабрацца ў сітуацыі.