Эканомiка
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак наведаў Гомельшчыну
20.01.2025

Пад старшынствам Анатоля Сівака і губернатара Івана Крупко ў аблвыканкаме адбылася нарада аб стратэгіі рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Будаўніцтва жылля" ў 2025 годзе ў рэгіёне.
На сустрэчы абмеркавалі пытанні аб'ёмаў выканання ўводу жылля, распрацоўкі новых мікрараёнаў пад будаўніцтва шматкватэрных дамоў.
Казалі таксама аб сучасных падыходах у вызначэнні заказчыка, праекціроўшчыка, падрадчыка, скарачэнні працэдуры па іх выбары.
Анатоль Сівак азнаёміўся таксама з прадпрыемствам "Гомельаблаграсэрвіс", працэсам аднаўлення сельгастэхнікі і падрыхтоўкі яе да палявых работ.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь рэгіёну выдзелены сродкі для набыцця больш за 300 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. У вобласці ствараюцца 5 механізаваных атрадаў, адзін з якіх – на базе «Гомельаблаграсервіса». У кожны з атрадаў паступіць 63 адзінкі новай тэхнікі. Цяпер 22 з іх, а гэта ў асноўным камбайны "Гомсельмаша" і трактары МТЗ, ужо атрыманы. Да пачатку вясны чакаюць астатняе.
Прадпрыемства спецыялізуецца таксама на ўстаноўцы дадатковага абсталявання, а менавіта: сістэм кантролю расходу паліва, навігацыі і дакладнага земляробства. Намесніку прэм'ер-міністра далажылі, што праблем з запчасткамі і камплектуючымі няма, ідзе набор у мехатрад кваліфікаваных кадраў.
– Тэхніка павінна працаваць без збояў. Гэта вельмi важна. На дажынках у Карме я бачыў тэхніку, якая была адноўлена ў «Гомельаблаграсэрвісе». Яе набываюць у першую чаргу. Гэта сведчыць аб тым, што якасць работы добрая, характарызуе работу гэтых людзей, – адзначыў Анатоль Сівак.
У «Гомельаблаграсэрвісе» асаблівая ўвага надаецца падбору вадзіцеляў і механізатараў, якім у складзе мехатрад трэба будзе аказваць розныя паслугі сельгаспрадпрыемствам: у падрыхтоўцы глебы, вывазе арганікі, унясенню мінеральных угнаенняў, пасеву збожжавых і кукурузы, нарыхтоўцы кармоў, уборцы збожжавых і кукурузы на зерне.
У час рабочага візіту намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак пабываў таксама на прадпрыемствах "Гомельагракамплект", "Знамя Радзімы" і ў саўгасе-камбінаце "Сож".