Эканомiка
Надвор'е спрыяе: Іван Крупко праінспектаваў палі гаспадаркі "Дуброва-Агра" ў Светлагорскім раёне
16.08.2025

На палях гаспадаркі "Дуброва-агра" Светлагорскага раёна старшыні аблвыканкама Івану Крупко, старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігару Сяргеенку і памочніку Прэзідэнта – інспектару па Гомельскай вобласці Руслану Пархамовічу далажылі аб ходзе ўборачнай. На дадзены момант убрана 68% плошчаў збожжавых.
У гаспадарцы сеюць азімы рапс, да завяршэння работ засталося каля пяці дзён. Усяго запланавана пасеяць 1750 гектараў азімых культур.
Па словах аграрыяў, надвор'е сёлета спрыяе: збожжа дастаткова налілося, таму ўраджайнасць складваецца на ўзроўні каля 46 цэнтнераў з гектара. Кукуруза ўрадзілася крыху ніжэй мінулага года, але пачатак сфармаваўся добры, таму чакаюць нядрэнную ўраджайнасць.
З кіраўніцтвам вобласці прадстаўнікі гаспадаркі абмеркавалі найбольш эфектыўныя гатункі рапсу, перспектывы далучэння зямель суседняга калгаса і будаўніцтва малочна-таварнага комплексу. Кіраўнікі выказалі ўпэўненасць, што знешнія абставіны будуць спрыяльнымі і хлебаробы выканаюць пастаўленыя задачы якасна, у тэрмін і з захаваннем аграрных тэхналогій.