Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

На прыкладзе Рагачова: нараду па будаўніцтве малочна-таварных комплексаў правёў губернатар Іван Крупко

05.05.2025
Згодна з Указам Прэзідэнта за 2025 і 2026 гады на Гомельшчыне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю дзесяць малочна-таварных комплексаў. Нараду па пытанні будаўніцтва аб'ектаў аграпрамысловага комплексу правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко ў Рагачоўскім раёне.
У бліжэйшы час МТК з'явяцца ў Веткаўскім, Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Чачэрскім раёнах, а таксама ў Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах. У гэтым годзе плануецца адкрыць шэсць комплексаў, у наступным годзе – чатыры комплексы.
– У кожным раёне ёсць фінансаванне. Ад вас – старшыняў райвыканкамаў і кіраўнікоў гаспадарак і будаўнікоў – выкананне нарматыўных тэрмінаў і праектнай дакументацыі, строга прытрымлівацца графіка. Усе віды работ трэба выконваць паралельна, у тым ліку добраўпарадкаванне, – падкрэсліў губернатар Іван Крупко.
Запланаваныя на гэты год МТК павінны быць уведзены ў эксплуатацыю восенню і зімой. Яшчэ адно пытанне, якое абмеркавалі сёння на нарадзе, – камплектацыя новых комплексаў жывёламі.
– Узвядзенне гэтых аб'ектаў знаходзіцца на асабістым кантролі Прэзідэнта дзяржавы. Задача – да 2030 года ўсе раёны павінны перайсці на работу ў сучасных комплексах. Таму рыхтаваць маладняк трэба ўжо цяпер, прадумаць і спланаваць камплектацыю ў кожным раёне абавязаны загадзя, – даў даручэнне кіраўнік рэгіёна.
Старшыня аблвыканкама адзначыў, што пасля адкрыцця малочна-таварных комплексаў яны адразу павінны паказаць вынік – надоі і павышэнне гатунковасці малака.
Пытанне разглядалі на прыкладзе ўзвядзення комплекса ў аграгарадку Зарэчча Рагачоўскага раёна. Аб'ект на 600 галоў будуецца па графіку, цяпер яго гатоўнасць складае 40%. Рабочыя ПМК-2010 – а гэта не толькі беларусы, але і брыгады з Узбекістана, Таджыкістана, Малдовы, Кітая – выконваюць усе віды работ.
Як расказаў кіраўнік ПМК Мікалай Негура, прадукцыйнасць працы і дысцыпліна ў рабочых з іншых краін не горш, чым у мясцовых будаўнікоў. Іх прыйшлося навучыць некаторым тэхналогіях, пасля чаго калектыў стаў зладжаным і дружным. Для брыгад арганізавана трохразовае харчаванне, забяспечаны сацыяльныя гарантыі, іншаземцам імкнуцца стварыць умовы, якія набліжаны да хатніх.
Дадзены аб'ект пачалі чатыры месяцы таму і плануюць здаць яго ў эксплуатацыю ў верасні гэтага года, расказаў журналістам Мікалай Негура. Як адзначыў кіраўнік, вопыт прадпрыемства складае амаль 15 гадоў, таму няма ніякіх складанасцяў у будоўлі, да таго ж аб'ект тыпавы:
– Тут не бачу ніякіх цяжкасцяў, заказчык і мясцовыя органы ўлады працуюць зладжана, а калі ёсць пытанні – яны хутка вырашаюцца, – падсуміраваў дырэктар ПМК-2010.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ