Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

На пасяджэнні аблвыканкама падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе і намецілі новыя задачы

25.01.2024
Увагу акцэнтавалі на рабоце прамысловых гігантаў, ад якіх чакаюць большай аддачы, і прыцягненні дадатковых інвестыцый. Вёў пасяджэнне кіраўнік вобласці Іван Крупко.

Зрабілі шмат, але не ўсё

З васьмі асноўных паказчыкаў матрыцы задач, даведзеных рэгіёну кіраўніком дзяржавы і ўрадам, у 2023-м выканана тры: па намінальнай налічанай сярэдняй зарплаце (больш як на 18%), даходах кансалідаванага бюджэту і аб'ёмах імпартазамяшчэння. Вобласць не дасягнула патрэбнага ўзроўню валавога рэгіянальнага прадукту, паступлення інвестыцый, уводу жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай, зніжэння ўзроўню затрат.

Да кожнага раёна даводзілася па 12 паказчыкаў. Нездавальняючай прызнана работа ў Ельскім, Жлобінскім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім, Чачэрскім раёнах, дзе не дасягнулі сямі і больш параметраў.

Абгрунтаваныя прэтэнзіі былі выказаны і ў адносінах да асобных прадпрыемстваў, якія дапусцілі прыкметны эканамічны спад. Напрыклад, "Мазырскія малочныя прадукты" ніяк не могуць выйсці на бясстратную работу.

Хоць у цэлым па рэгіёне, гэта адзначылі як станоўчы момант, колькасць стратных арганізацый прыкметна знізілася.

Рост эканомікі ёсць, гэта бясспрэчна, аднак ён не дацягвае да прагнозных параметраў. З станоўчай дынамікай спрацавалі практычна ўсе галоўныя галіны, выключэнне – транспарт, дзе больш за ўсё аселі паказчыкі на трубаправодным транспарце. Пэўныя цяжкасці да гэтага часу адчувае шэраг дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, сфера металургіі і лёгкай прамысловасці. Ёсць нараканні да будаўнічай галіны, у прыватнасці да незахавання належных тэрмінаў уводу аб'ектаў. Крытыцы ў сувязі з гэтым падвергся абласны УКБ.

Яшчэ адна распаўсюджаная праблема, не толькі ў будкомплексе, – несвоечасовае асваенне бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю тых ці іншых праектаў. Або, як варыянт, невыкарыстанне выдзеленых матэрыяльных рэсурсаў, сыравіны. Як гэта было ў адной з гаспадарак, дзе па надуманых прычынах доўга не ўносілі на палі адгружаныя на склад азотныя ўгнаенні.

Разбіраючы ўклад у эканоміку АПК вобласці, у каторы раз спаслаліся на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, якія прывялі да неўраджаю збожжавых. Аднак, як было заўважана, і жывёлагадоўчую галіну рэгіёна да гэтага часу пераследуюць недапрацоўкі і арганізацыйныя пралікі. Па-ранейшаму ў аграсектары адчуваецца недахоп кваліфікаваных кадраў, у тым ліку кіраўнікоў сярэдняга і вышэйшага звяна.

Адной з прыярытэтных задач у сферы землекарыстання быў і застаецца знос у раёнах невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў, уцягванне вызваленых участкаў у гаспадарчы абарот.

Якасць як усёабдымная з'ява

Цяпер вельмі важна, падкрэсліў старшыня аблвыканкама, забяспечыць упэўнены старт у першым квартале года, выправіць сітуацыю па шэрагу праблемных напрамкаў і дадаць. Добры пачатак года стане моцнай падмогай у выкананні ключавых прагнозных паказчыкаў, зададзеных на 2024 год. Напрыклад, узровень валавога рэгіянальнага прадукту да канца снежня мы абавязаны давесці да 103,6%. Гэта будзе няпроста, але, як заўважыў губернатар, рэальна і выканальна. Рэсурсаў у вобласці хапае, пэўных перашкод, якія замінаюць нам дадаць, няма. Патрэбны толькі дакладныя аналіз, планаванне работы па кварталах і такая ж дакладная арганізацыя дзейнасці як асноўных галін эканомікі, так і асобных прадпрыемстваў, арганізацый.

Абмеркавалі комплекс задач, накіраваных на павышэнне якасці прадукцыі, што звязана з аб'яўленнем 2024-га Годам якасці. У вобласці ўжо распрацаваны 11 галіновых і 22 рэгіянальныя праграмы, якія вызначаюць работу ў гэтым напрамку, у тым ліку прысуджэнне асобным таварам Знакаў якасці. У прыватнасці, што датычыцца сельскагаспадарчай галіны, пазначылі неабходнасць павялічыць аб'ёмы вытворчасці малака гатунку экстра. Але клопат аб росце якасці павінен стаць і стане ўсёабдымнай з'явай, якая ахоплівае ўсе сферы жыцця беларусаў, не толькі вытворчую.

Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ