Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

На Гомельшчыне ў 2026 годзе з'явіцца сучасны комплекс перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў

07.06.2024
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко азнаёміўся з ходам будаўніцтва комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Аб'ект узводзяць недалёка ад Гомеля, праект уключае 41 пазіцыю. Комплекс прызначаны для перапрацоўкі адходаў з Гомельскай вобласці: сюды іх будуць прывозіць, тут жа сарціраваць і перапрацоўваць. 

Мэта палігона – мінімізаваць забруджванне навакольнага асяроддзя, а таксама прымяненне паўторных другасных рэсурсаў і ўцягванне іх у абарот. Напрыклад, адходы з прыватных участкаў плануюць кампасціраваць і ствараць грунт, які будуць выкарыстоўваць у азеляненні абласнога цэнтра.

Губернатар падкрэсліў, што перад тым, як завозіць абсталяванне, на палігоне павінны быць гатовыя ўсе крытыя аб'екты. І толькі пасля – мантаж ўсіх неабходных ліній.

Плануецца, што аб'ект увядуць у строй у 2026 годзе. Плошча тэрыторыі пад комплекс складае 38 гектараў (існуючы палігон цвёрдых камунальных адходаў пад Гомелем займае каля 18 гектараў).

Тут будуць устаноўлены канвеер і тры тэхналагічныя лініі для змешаных і другасных адсартаваных адходаў.

Зараз выконваюцца самыя складаныя работы. Працуюць на будоўлі не толькі вопытныя майстры, але і студатрады, нават замежныя студэнты. Выкарыстоўваюцца выключна айчынныя матэрыялы.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ