Эканомiка
На Гомельшчыне працягваецца будаўніцтва новых сіласна-сянажных траншэй
17.07.2024

Новыя сіласна-сянажныя траншэі будуюцца ў гаспадарках па ўсёй вобласці. Гэта даручэнне старшыні аблвыканкама Івана Крупко.
У Рэчыцкім раёне для ўмацавання кармавой базы будуюць адзінаццаць такіх траншэй ёмістасцю 3000 тон кожная.
Сёння губернатар пабываў на будоўлі траншэй у КСУП «Агракамбінат «Холмеч». Сваімі сіламі тут узвядуць шэсць аб'ектаў. Траншэі будуць выкарыстоўваць ужо ў гэтым сезоне: закладуць кукурузу, травы другога і трэцяга ўкосу.
Тэрмін выканання даручэння губернатара – 15 жніўня.