Эканомiка
Міжнародны фестываль славянскіх народаў «Славянскае адзінства – 2024» афіцыйна адкрыты
29.06.2024

На Славянскай
плошчы дэлегацыі з брацкіх рэгіёнаў наведалі выставу тэхнікі і прадукцыі з
Беларусі і Расіі, майстроў-рамеснікаў, маладзёжных ініцыятыў. Затым далі старт
лёгкаатлетычнаму
прабегу.
Ля канцэртнай
залы «Дружба» гасцей сустракалі патрыятычныя клубы, кірмашы дзвюх
краін.
Удзельнікі
фестывалю высадзілі дрэвы на алеі Дружбы. Да цырымоніі далучыліся губернаторы, сенатары і
дэпутаты, духавенства з Гомельскай,
Бранскай, Курскай, Калужскай і
Арлоўскай абласцей, ДНР і ЛНР.
Акрамя таго, у часоўні Пакрова Прасвятой Багародзіцы правялі
святочны малебен.