Эканомiка
Місія выканальная: ход палявых работ на Гомельшчыне абмеркавалі на нарадзе з губернатарам Іванам Крупко
07.10.2025

Ход палявых работ – тэма вячэрняй селектарнай нарады на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко.
Штодзённае заданне сяўбы азімых збожжавых культур на Гомельшчыне з улікам наяўнай тэхнікі – каля дзевяці тысяч гектараў.
Асобныя гаспадаркі ўжо завяршылі гэтыя віды работ, астатнім неабходна скончыць да 13 кастрычніка. Узмацніцца павінны Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Лоеўскі і Светлагорскі раёны. Пры своечасовай падрыхтоўцы глебы пытанняў з выкананнем плана паўстаць не павінна.
– У вас ёсць усе магчымасці, каб своечасова справіцца з пастаўленай задачай. Выкарыстоўвайце ўсе наяўныя ў раёнах сеялкі. Час выканання работ – тыдзень, – падагульніў кіраўнік рэгіёна.