Эканомiка
Максім Рыжанкоў наведаў Чачэрскі спецлясгас
26.06.2024

Госць азнаёміўся з вытворчасцю ў дрэваапрацоўчым цэху, пагутарыў з работнікамі лясгаса і юнымі леснікамі.
Раён досыць лясісты, сказаў Максім Рыжанкоў. Гэта прыроднае багацце, безумоўна, трэба рацыянальна выкарыстоўваць. Лясгас вырабляе і рэалізуе ў тым ліку на экспарт (нават у Кітай) шырокі спектр прадукцыі – ад дранкі да прафіліраванага бруса.
Прадпрыемства нядрэнна абсталявана, ёсць два фарвардары. Усе магутнасці загружаны.
Максім Уладзіміравіч прайшоў па вытворчых пляцоўках, пагутарыў з рабочымі. Работа кіпіць і ў цэху, і ў лесе. У лясгаса ў апошнія месяцы добрыя паказчыкі прыбытку, растуць і аб'ёмы рэалізацыі.
Па словах Максіма Рыжанкова: трэба аддаць належнае кіраўнікам галіны і канкрэтна гэтага прадпрыемства – у наш няпросты час яны знайшлі рынкі збыту і цяпер упэўнена нарошчваюць аб'ёмы выпуску прадукцыі і адгрузак.
Пагутарыў госць і з самымі юнымі леснікамі Чачэршчыны. Хлопцы наведваюць профільны гурток у дзіцячым садзе. Яны прачыталі верш і прызналіся, што лес – іх лепшы сябар, а яшчэ паабяцалі заўсёды берагчы наша зялёную спадчыну і прыроду ў цэлым.