Эканомiка
Магаданцы пабывалі на кандытарскай фабрыцы «Спартак»
22.05.2024

Госці высока ацанілі прадукцыю гомельскага прадпрыемства.
Для дэлегацыі з Магаданскай вобласці на чале з губернатарам Сяргеем Носавым правялі экскурсію па цэхах фабрыкі, расказалі аб вытворчасці брэндавых прысмакаў: мюслі, цукеркі «Аэрафлоцкія» і «Алёнка» на Крайняй Поўначы ведаюць не па чутках.
«А ў нас на працы ляжыць скрыначка цукерак ад «Спартака». Смачна, дзе ў вас крама?» – чуем ад расійскіх калег.
Кіраўнік рэгіёна Сяргей Носаў выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшы час пастаўкі шакаладу пашырацца на магаданскі рынак.
І зноў на сустрэчы ўзнімаецца пытанне ўзаемнай лагістыкі: мэтазгодней адным і тым жа транспартам прывезці ў Беларусь морапрадукты, а ў Магадан накіраваць, напрыклад, гомельскія прысмакі ці малако.