Эканомiка
Мадэрнізацыя лініі гарошку і павелічэнне вытворчасці сыроў: Іван Крупко і Руслан Пархамовіч працуюць на Жыткаўшчыне
10.04.2025

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч працуюць у Жыткавіцкім раёне. Губернатар наведаў шэраг прадпрыемстваў.
На Тураўскім малочным камбінаце кіраўнікі азнаёміліся з працэсам вытворчасці. За тры месяцы аб'ём перапрацоўкі малака складае 764 тоны з тэмпам росту 106% да ўзроўню 2024 года. За суткі прадпрыемства вырабляе 114 тон сыроў, павялічыўшы лічбу на 108 %. Экспарт перавысіў 80%.
Іван Крупко падкрэсліў, што развіццё сыравіннай базы, будаўніцтва ферм павінны ісці паралельна тэхналагічнаму прагрэсу завода.
Наступны пункт у маршруце – ААТ «Тураўшчына», дзе губернатар і памочнік Прэзідэнта абмеркавалі з кіраўніцтвам мадэрнізацыю і пашырэнне лініі па вытворчасці гарошку.