Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна

17.07.2024
З аб'ёмамі і тэмпамі росту вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, асноўнымі паказчыкамі ўчасткаў перапрацоўкі і гандлю пазнаёміў дырэктар Алег Слінько.

У гаспадарцы распрацавана праграма па развіцці свінагадоўлі, за мінулы год вырасцілі каля 55 тысяч свіней. З увядзеннем новага комплексу на працягу бліжэйшых гадоў чакаецца прырост 30 працэнтаў.

Аб'ём нарыхтоўкі кармоў мінулага года дасягнуты за два ўкосы. Рапс у гаспадарцы ўбраны, яго ўраджайнасць 49 цэнтнераў з гектара. Цяпер убіраюць збожжавыя. Землі ўрадлівыя, таму ўраджай чакаюць добры.

– Нарыхтоўка збожжа на кантролі кіраўніка дзяржавы, – нагадаў Дзмітрый Круты.

На палях гаспадаркі працуюць камбайны гомсельмашаўскай вытворчасці, летась набылі дзве адзінкі GS2124. Механізатары запэўнілі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, што змогуць узняць і пацярпелыя ад стыхіі палі, галоўнае, каб надвор'е не падвяло.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ