Эканомiка
Кармы на першым месцы: нараду па пытаннях сельскай гаспадаркі правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко
06.06.2025

Галоўнае пытанне для аграрыяў зараз – нарыхтоўка кармоў. Працягваецца ўкос траў, плошчы, якія вызваляюцца пасля азімых, залужаюць.
– З улікам тэмпературы і вільгаці травы стала дастаткова, яе толькі трэба прыбраць – на свежы корм і для збору ў траншэі, – ставіць перад раёнамі задачу кіраўнік рэгіёна.
Пачатак лета – самы момант атрымаць прыбаўку па малаку і добрае прыбаўленне ў вазе. На гэтым зрабіў акцэнт Іван Крупко:
– Вяленая травяная маса дае добры вынік. Кантралюйце, каб кармы не згарэлі і не сталі залішне пераўвільготненымі. Ад траў залежыць многае, не прапусціце момант.
План па кашэнні траў першага ўкосу выкананы ў рэгіёне на 25%. Штодзённая задача для кожнага з раёнаў – 11 тысяч гектараў, падвёў вынік губернатар.
Абмеркавалі таксама пытанні вытворчасці малака, прадукцыі жывёлагадоўлі, схемы кармлення маладняку. Губернатар падкрэсліў, што ўжо зараз гаспадаркам пара задумацца аб падрыхтоўцы жывёлагадоўчых комплексаў: за лета трэба правесці рамонтныя работы, добраўпарадкаваць тэрыторыю.