Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Камфорт для асабовага складу і ўсіх жыхароў рэгіёна: у Гомелі пасля рамонту адкрылі будынак ДАІ УУС аблвыканкама

01.07.2024
Абноўлены будынак стаў падарункам для супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі напярэдадні дня заснавання ведамства і для ўсіх жыхароў рэгіёна перад Днём Незалежнасці. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

 

– Напярэдадні галоўнага свята Беларусі асабовы склад ДАІ і яе шматлікія наведвальнікі прымаюць у падарунак адрамантаваны будынак з фізкультурна-аздараўленчым комплексам, кабінетамі і актавай залай, электроннай чаргой, сістэмай кандыцыянавання. Дзякуючы правільна выстраенай працы мясцовых органаў улады і УУС аблвыканкама на Гомельшчыне намеціліся ўстойлівыя тэндэнцыі зніжэння ДТЗ і колькасці загінуўшых у іх людзей, – адзначыў Іван Крупко.

 

Губернатар ацаніў праведзеную работу, накіраваную на бяспеку арганізацыі дарожнага руху: за мінулы год у рэгіёне ўстаноўлена пяць святлафораў, 80 штучных няроўнасцей, 9 астраўкоў бяспекі, на 12 участках дарог з'явіліся пешаходныя агароджы, пабудаваны новыя тратуары, дарогі сталі больш асвятляцца.

 

– Задачы, якія абласная камісія па бяспецы ставіць перад сабой на год, фінансуюцца і выконваюцца ў поўным аб'ёме. Так будзе і ў гэтым годзе, – запэўніў кіраўнік рэгіёна.

 

Цяпер на першым паверсе ў абноўленым будынку наведвальнікаў сустракаюць спецыялісты, якія дапамогуць паставіць на ўлік або зняць з уліку аўтамабіль, ажыццявіць адміністрацыйныя працэдуры. Для зручнасці аўтаўладальнікаў устаноўлена электронная чарга, працуюць кандыцыянеры.

 

Камфорт забяспечаны і для асабовага складу: светлыя прасторныя кабінеты, унутраны двор з паркоўкай і мыйкай для службовага транспарту, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пакой прыёму ежы. З'явіўся таксама невялікі музейны куток, адрамантавана актавая зала.

 

– Што б ні адбывалася, наша дзяржава робіць усё, каб забяспечыць і ўмацаваць бяспеку Беларусі, каб людзям было камфортна пры праходжанні адміністрацыйных працэдур, – падкрэсліў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

 

Паводле яго слоў, падраздзяленні ДАІ заўсёды знаходзяцца на перадавой і ўдзяляюць больш часу працы, чым асабістаму жыццю. Менавіта таму важна забяспечыць для іх патрэбныя ўмовы працы. Усё гэта ёсць у абноўленым будынку ў Гомелі.

 

Асобныя словы падзякі Іван Кубракоў выказаў старшыні аблвыканкама Івану Крупко за дапамогу і падтрымку пры правядзенні рамонту і павіншаваў жыхароў Гомельскай вобласці з надыходзячым Днём Незалежнасці.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ