Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Кадравы дзень у аблвыканкаме

03.01.2024
У Кармянскім раёне новы першы намеснік старшыні райвыканкама. У газеце "Авангард" Буда-Кашалёўскага раёна новы галоўны рэдактар.

На пасаду першага намесніка старшыні Кармянскага райвыканкама ўзгоднены Дзмітрый Ласіцкі. Ён будзе адказваць за сельскую гаспадарку. Сітуацыя ў аграсектары Кармяншчыны няпростая, але, як адзначыў старшыня аблвыканкама, землі адны з лепшых у вобласці, для развіцця ёсць шмат магчымасцей. Было падкрэслена, што раён сёлета атрымае сур'ёзную падтрымку па шэрагу напрамкаў, тэхнічную і фінансавую.

Кіраўніком сельгаспрадпрыемства "Ляпяшынскі" ў Кармянскім раёне назначаны Віктар Лашкевіч. На даручанай пасадзе яму таксама трэба будзе мацаваць харчовую бяспеку свайго рэгіёну і краіны ў цэлым.

Галоўным рэдактарам газеты "Авангард" у Буда-Кашалёўскім раёне стане Таццяна Цітарэнка. У Таццяны Аляксандраўны дзве вышэйшыя адукацыі, адна з іх філалагічная. Раней працавала ў сферы адукацыі. Усе прысутныя пажадалі кіраўніку поспехаў на новай ніве. Для газеты зараз адказны перыяд – у краіне набірае абароты электаральная кампанія.

Прайшло вылучэнне на пасаду першага сакратара Мазырскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Веранікі Паўлавай. 

Вядучымі рэферэнтамі ў абласны камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прызначаны Дар'я Адамовіч і Валянціна Чарнякова, ва ўпраўленне справаводства і кантролю аблвыканкама – Таццяна Абрамцава.
 

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ