Эканомiка
Іван Крупко праінспектаваў палі Буда-Кашалёўскага раёна
27.07.2025

Пра вынікі ўборачнай кампаніі ў раёне губернатару далажыў старшыня райвыканкама Валянцін Ундруль.
Убрана 1965 га азімага рапсу (31%), азімы ячмень прыбраны цалкам. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых – 35 ц/га, рапсу – 14,7 ц/га. Усе гаспадаркі раёна актыўна ўбіраюць яравыя збожжавыя, азімую трыцікале і рапс.
Іван Крупко праінспектаваў, як ідзе жніво ў сельгаспрадпрыемствах раёна, ці ўся тэхніка ў полі. Асаблівая ўвага нададзена арганізацыі працы і адпачынку хлебаробаў, падвозу абедаў.
Губернатар паставіў задачу давесці выпрацоўку на камбайн не ніжэй за 15 га ў суткі, выключыць прастоі, забяспечыць своечасовую адвозку і супрацьпажарную бяспеку на палях.
Акрамя таго, у райцэнтры Іван Крупко ацаніў ход будаўнічых работ на гарадскім стадыёне.