Эканомiка
Іван Крупко праінспектаваў будаўнічыя аб'екты ў Рагачоўскім раёне
17.07.2025

Кіраўнік вобласці наведаў аб'ект Рагачоўскага МКК і МТФ "Зарэчча", якая будуецца.
У горадзе на Дняпры працягваецца будаўніцтва аб'екта па дзяржпраграме "Адзін раён – адзін праект". Першы этап рэалізаваны: у райцэнтры адкрыліся хлебапякарная вытворчасць і крама "Гарачы хлеб", якія радуюць рагачоўцаў смачнай выпечкай.
Івану Крупко паказалі, як ідзе другі этап – рэканструкцыя корпуса былога хлебазавода з уладкаваннем склада натуральнамалочнай прадукцыі і ўчастка хлебабулачных вырабаў. На будоўлі працуюць 37 чалавек.
Як далажыў кіраўніку вобласці прадстаўнік генпадрадчыка, сумненняў па ўводу аб'екта няма, работы ідуць па графіку.
Тэрмін рэалізацыі ўсіх чатырох этапаў праекта – да канца бягучага года.
Наступны пункт рабочай паездкі губернатара – малочна-таварная ферма "Зарэчча", якая будуецца ў Рагачоўскім раёне.
МТФ на 600 галоў дойнага статка ўзводзяць з апярэджаннем графіка. На сёння план выкананы на 52%.
Аб'ект плануюць здаць у эксплуатацыю таксама сёлета.
Фінансавая падтрымка пры рэалізацыі праекта аказана, справа за будаўнікамі, падкрэсліў старшыня аблвыканкама.