Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Інавацыйны тавар без пакупнікоў не застанецца: на «Мілкавіце» плануюць выпускаць унікальную для краіны прадукцыю

08.10.2025
Перспектывы развіцця гомельскага прадпрыемства «Мілкавіта» разгледзелі на нарадзе пад старшынствам губернатара Івана Крупко. 
Ключавыя пытанні – інвестыцыйная дзейнасць прадпрыемства і рэарганізацыя сыравіннай зоны, аптымізацыя вытворчасці. 
Для павелічэння эфектыўнасці вытворчасці ў апошні час «Мілкавіта» перабудавалася на выпуск больш маржынальных тавараў, павялічыла працэнт экспарту, пашырыла лінейку найменняў дэсертнай групы.
Абмеркавалі распрацаваны прадпрыемствам інавацыйны праект па выпуску ўнікальнай прадукцыі. Мадэрнізацыя абсталявання дазволіць скараціць норму расходу сыравіны і павялічыць норму выхаду гатовага прадукту.
– Для рэалізацыі праекта неабходна дэталёва прапрацаваць рынкі збыту, – рэзюмаваў старшыня аблвыканкама.
Удзел у нарадзе прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Руслан Пархамовіч.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ